Падчас пажару ў Клецкім раёне адзін чалавек загінуў і 11 эвакуявана



Падчас пажару ў трохпавярховым шматкватэрным доме ў аграгарадку Янавічы у Клецкім раёне адзін чалавек загінуў і 11 эвакуявана.

Паведамленне пра загаранне кватэры паступіла ў службу выратавання 10 лютага ў 16.11. Супрацоўнікі МРС, якія прыбылі на месца пажару, выявілі моцнае задымленне ў кватэры на другім паверсе, гаспадар якой 1973 года нараджэння загінуў. Па словах суседзяў, мужчына пражываў адзін.

З размешчанай вышэй кватэры па высоўнай лесвіцы была выратавана жанчына 1994 года нараджэння і яе сын 2014 года нараджэння. З гэтай жа кватэры выведзена па лесвічных маршах пенсіянерка 1951 года нараджэння. З суседніх кватэр ратавальнікі эвакуіравалі 11 чалавек.

У выніку пажару выгарэў пакой плошчай 16 квадратных метраў, закураны сцены, маёмасць у кватэры на другім паверсе.

Прычына пажару высвятляецца. Магчыма, узгаранне адбылося з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.

belapan.by