Падчас перапісу насельніцтва анкету можна запоўніць праз Інтэрнэт



„Погляд на сучаснасць – крок у будучыню!” – пад такім дэвізам сёлета ў краіне пройдзе перапіс насельніцтва. Ён пачнецца ўжо менш чым праз два месяцы – з 4 па 30 кастрычніка.

У першыя два тыдні пасля старту кампаніі анкету можна запоўніць праз Інтэрнэт, – адзначае супрацоўніца статыстычнага камітэта Наталля Быцкевіч:

– Для гэтага трэба будзе прайсці пэўную працэдуру, як звычайна мы рэгіструемся на якіх-небудзь сайтах: назваць свой індыфікацыйны нумар, нумар тэлефона і email. Вам прыйдзе смс-ка на тэлефон. Атрымліваецца, што вы ўжо зарэгістраваны. Такім чынам, вы можаце запаўняць анкету.

Тыя, хто пройдзе перапіс праз Інтэрнэт, будуць выключаны са спісу для наведвання перапісчыкамі. Таксама перапісацца можна будзе на стацыянарных пунктах, якія будуць працаваць у кожным раёне краіны, а таксама ў сябе на хаце – у ходзе вуснага апытання перапісчыка. 

Беларускае Радыё Рацыя