Падчас слонімскіх дажынак адкрылі помнік загінуўшым воінам



У чацвер, 12 лістапада, у вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна адбылося раённае свята “Дажынкі-2015”. Але пачалося яно не з танцаў і песень, а з мітынгу калі помніка загінуўшым воінам падчас Другой сусветнай вайны. Гэты помнік у Жыровічах стаіць насупраць Успенскага сабора.

Сёлета помнік аднавілі і вырашылі падчас раённых дажынак яго па-новаму адкрыць. Старшыні сельскіх гаспадарак і сельсаветаў, прыехаўшы на дажынкі, прынеслі з сабой і вянкі, якія пасля выступленняў, усклалі калі помніка.

“Няўжо не знайшлі іншы час адкрыць помнік і правесці каля яго мітынг, а менавіта трэба было гэта зрабіць падчас светлага і вясёлага свята дажынак?”, – пыталіся адзін у аднаго і здзіўляліся кіраўнікі гаспадарак і прадпрыемстваў.

Тым не менш, мітынг адбыўся, а пасля яго ўсе прыйшлі ў сельскі Дом культуры, дзе весела іграў і спяваў ансамбль “Грымата”, была наладжана выстава караваеў, а са сцэны ўстановы гучалі віншаванні і пажаданні працаўнікам сельскай гаспадаркі.

[Not a valid template]

Валянціна Рагозік, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён

Фота аўтара.