Падчас сёлетняй уборачнай адбылося ўжо 49 пажараў
Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў кіраўнік нагляду і прафілактыкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Дзмітры Турчын:
– На аб’ектах краіны, задзейнічаных ва ўборачнай кампаніі, у нас адбылося 49 пажараў. Калі раскласці іх па групах, гэта – 17 на сельскагаспадарчай тэхніцы, 23 – на складах грубых кармоў, 5 – на зернесушыльных комплексах і 4 – на іншых аб’ектах комплексаў прыёму зерня.
За парушэнні правіл супрацьпажарнай бяспекі аштрафавана 519 адказных работнікаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, 229 з іх – кіраўнікі.
Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя
