Падчас учарашніх вячэрніх акцый затрымана не менш за 12 чалавек
Не менш за 12 чалавек затрыманыя падчас вячэрніх акцый пратэсту 12 студзеня, паведамляе валанцёрскі тэлеграм-канал „Спісы затрыманых”. У іх ліку чатыры жанчыны.
Пазбаўлены рэгістрацыі праваабарончы цэнтр „Вясна” мае звесткі па дзевяці затрыманых. Затрыманні адбыліся ў Менску на вуліцах Варанянскага, Матусевіча, а таксама Чарвякова, дзе размешчаная сімвалічная „плошча Перамен”.
Мясцовыя жыхары збіраліся ўшанаваць памяць памерлага два месяцы таму пасля збіцця Рамана Бандарэнкі, але ім перашкодзілі сілавікі.
З’явіліся адрывістыя звесткі пра затрыманні ўдзельнікаў маршу ў Гародні, у шэрагі якіх укараніліся супрацоўнікі сілавых структур у цывільным – паведамляе БелаПАН.
Беларускае Радыё Рацыя