Падчас вясновага прызыву ў войска накіруюць каля 7 тысяч юнакоў



Каронавірус не паўплываў на правядзенне вясновага прызыву, які дарэчы ўжо падыходзіць да завяршэння. Ад сярэдзіны траўня плануецца пачаць адпраўку ў войска. Паводле Міністэрства абароны, на службу будзе накіравана каля 7 тысяч юнакоў.

“Штогод стан здароўя прызыўнікоў толькі пагаршаецца”, – падсумоўвае лекар пінскай камісіі Аляксей Паўтоцкі:

– Практыка паказвае, што стан здароўя прызыўнікоў з кожным годам, на жаль, пагаршаецца. Самымі распаўсюджанымі захворваннямі з’яўляюцца захворванні касцёва-мышачнай сістэмы, дыхальных шляхоў, а таксама страўнікава-кішачнага тракту. Як правіла вялікая колькасць прызыўнікоў звяртаецца з скаргамі да лекараў менавіта пры праходжанні медыцынскай камісіі.

Па інфармацыі Міністэрства абароны, у кожны прызыў каля 30% юнакоў атрымоўваюць адтэрміноўкі менавіта па стане здароўя. Дарэчы, сёлета набыў моц новы спіс хваробаў, па якім даецца адтэрміноўка альбо ўвогуле грамадзянін прызнаецца нягодным да службы.

Беларускае Радыё Рацыя