Падлеткавае злачыства, звязанае з наркотыкамі, павялічылася ўдвая



У краіне колькасць злачынстваў сярод непаўнагадовых, звязаных з незаконным абаротам наркатычных рэчываў, за дзевяць месяцаў бягучага года вырасла ўдвая ў параўнанні з леташнім аналагічным перыядам – з 63 да 129 злачынстваў.

Па словах псіхолага Наталлі Вярбіцкай, праблемы з законам маюць розныя сацыяльныя групы падлеткаў:

– Спытайце любога мінака, і вам адразу скажуць, што гэта вінаваты бацькі, якія п’юць, або бацькі-наркаманы, якія самі парушаюць закон і падаюць сваім дзецям кепскі прыклад. Але з асабістага вопыту магу сказаць, што здзяйсняюць злачынствы і дзеці з вельмі добрых, паспяховых сем’яў, дзе бацькі з’яўляюцца прыкладам для сваіх дзяцей, дзе дзеці не абдзеленыя ўвагай.

Па інфармацыі праваахоўнікаў самым распаўсюджаным злачынствам сярод непаўнагадовых з’яўляюцца крадзяжы.

Беларускае Радыё Рацыя