Падорым радасць хворым дзецям!



У Берасці прадстаўнікі арганізацый ”Сэрца – дзецям” і ”Дзеці ў бядзе” заклікаюць не быць абыякавымі ў зімовыя святы да дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і цяжкімі захворваннямі. Яны пачалі штогадовую дабрачынную акцыю перад Новым годам і Калядамі. Ёсць дзеці, якія не могуць па прычыне свайго цяжкага захворвання павесіць на елку ўпрыгожванні, некаторым складана выказаць свае пажаданні і самастойна напісаць ліст. Аднак яны  не менш за іншых чакаюць навагодняга цуду.

Дзед Мароз і Снягурка віншуюць дзяцей дома, дораць падарункі і пазітыў на ўвесь наступны год, – распавяла лідар арганізацыі ”Сэрца – дзецям” Алена Прыходзька:

– Калі мы падорым хвораму дзіцяці падарунак перад Новым годам і напярэдадні свята мы падумаем пра тое, што хворы хлопчык ці дзяўчынка дзесьці радуюцца нашаму падарунку, нам стане ад гэтай думкі добра і радасна, і гэтае добрае пяройдзе з намі ў новы год.

Як патлумачыла Алена Прыходзька, па пытаннях правядзення акцыі з арганізатарамі можна зкантактавацца праз сацыяльныя сеткі або праз афіцыйны сайт арганізацыі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота astra-novosti.ru