Падоўжаны перапынак у судзе па гучнай “пінскай справе”
Падоўжаны перапынак у судзе па гучнай “пінскай справе”. Працяг працэсу над другой групай фігурантаў пачнецца 28 чэрвеня. Двухтыднёвы перапынак узяты з-за таго, што адзін з дванаццаці абвінавачаных захварэў на каронавірус.
На думку праваабаронцы Алеся Рамановіча, пакаранне другой партыі пінчукоў будзе мякчэй, чым першай групе:
– Мне здаецца, што ўжо трохі менш запросяць, але ўсё ж такі тэрміны будуць сур’ёзныя. Я думаю, што з-за таго, што там менш нейкіх доказаў, відэа, там менш людзі зрабілі. Там ёсць тое, што “распырскваў газіроўку ў бок супрацоўнікаў”, “падштурхнуў нейкую банку”.
Суразмоўца дадае, што пасля таго, як адновіцца працэс, неўзабаве пракуроры аб’явяць і тэрміны пакарання. Усе фігуранты “пінскай справы”, як першая, так і другая група, а гэта 26 жыхароў Пінска, прызнаныя палітвязнямі.
Беларускае Радыё Рацыя