Падпалкоўнік Валерый Сахашчык: Гэта не наша вайна



«Гэта не наша вайна!» Былы падпалкоўнік паветрана дэсантных войскаў у запасе Валерый Сахашчык запісаў відэазварот да беларускіх вайскоўцаў і іх кіраўніцтва.

– Я вырашыў напісаць свой першы відэазварот, таму што мае землякі хлопцы ў блакітных цяльняшках, у такіх, якія я насіў усё дарослае жыццё, сядзець у лесе на мяжы з Украінай і падобна на тое, што бліжэйшым часам збіраюцца паўдельнічаць у вельмі нядобрай справе, каторая можа мець катастафічныя наступствы для нашай краіны і канчаткова пахаваць славу і традыцыю войска, якую здабывалі шматлікія пакаленні дэсантнікаў. І магчыма далёка не ўсе вярнуцца на радзіму жывымі. Расейская армія, якая мае вялікі баевы вопыт, трое сутак знаходзіцца ў пекле. Колькасць забітых ужо вылічаецца тысячамі, пленных – сотнямі, параненымі – перапоўнены шпіталі і грамадзянскія лякарні ў памежнай паласе. Ніякіх мэтаў аперацыя не дасягнула. На гэты момант не ўдалося ўзяць ні Кіева і ніводнага абласнога цэнтра.

Лукашэнка прызнаў сёння, што ракеты былі выпушчаныя з тэрыторыі яго краіны ў бок Украіны. Ён таксама заклікаў Кіеў размаўляць з Расеяй, каб «Украіна не страціла дзяржаўнасці».

Паводле некаторых звестак, падраздзяленні беларускага спецназа павінны рыхтавацца да дэсантавання ў напрамках Кіева і Жытоміра.

Беларускае Радыё Рацыя