Падпісаны ўказ пра электронныя чэргі на мяжы



Указ аб стварэнні сістэмы электроннай чаргі ў пунктах пропуску падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Указ прадугледжвае магчымасць браніравання часу ўезду ў аўтадарожныя пункты пропуску праз мяжу як фізічных, так і юрыдычных асобаў. Дакумент вызначае зоны чакання, парадак кіравання сістэмай электроннай чаргі, сістэму аплаты браніравання.

У выніку плануецца ўпарадкаваць чэргі каля пунктаў пропуску, знізіць фінансавыя выдаткі транспартных кампаній і ўладальнікаў грузаў. Што тычыцца асобаў, якія не будуць карыстацца новаўвядзеннем, то для іх захоўваецца падарак так званай «жывой чаргі».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота sb.by