Падтрымай „Вясну” ў Шчодры аўторак!



Шчодры аўторак — гэта глабальны рух, які вызваляе сілу радыкальнай шчодрасці па ўсім свеце. Шчодры аўторак узнік у 2012 годзе як простая ідэя: дзень, які заахвочвае людзей рабіць дабро.

За апошнія дзевяць гадоў гэтая ідэя ператварылася ў глабальны рух, які натхняе сотні мільёнаў людзей ахвяраваць, супрацоўнічаць і святкаваць шчодрасць. Асноўная мэта дня — стварыць больш справядлівы свет, у якім шчодрасць ляжыць у аснове грамадства, якое мы будуем разам, раскрываючы годнасць, магчымасці і роўнасць ва ўсім свеце. У гэтым годзе Шчодры аўторак адзначаецца 28 лістапада!

Чаму важна падтрымаць „Вясну”?

Нягледзячы на перашкоды, „Вясна” працягвае сваю важную працу: праваабаронцы дапамагаюць рэпрэсаваным і палітвязням, дакументуюць факты пераследу і катаванняў, збіраюць, аналізуюць і распаўсюджваюць інфармацыю, гучна кажуць пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі на міжнароднай арэне. 

Усе сабраныя ахвяраванні будуць накіраваныя на падтрымку дзейнасці „Вясны”, а таксама зняволеных вясноўцаў. Любая сума ахвяравання мае значэнне!

„Вясна” прызнана „экстрэмісцкім фармаваннем”, не рабіце данаты з беларускіх і расейскій картак.