Падтрымайце і вы блогера „Шэрага ката”! (абноўлена)
Праваабаронцы «Вясны» падтрымалі паштоўкамі Зміцера Казлова (блогера „Шэрага ката”), які правядзе ў Ізалятары часовага ўтрымання 45 сутак агулам. Таксама стала вядома, што 27 студзеня блогера чакае яшчэ адзін суд.
Таму зразумела, што ў Зміцера Казлова зараз няпросты час, кажа праваабаронца Андрэй Палуда:
– Паштоўкі з цёплымі словамі могуць падтрымаць і паказаць тое, што лёс гэтага чалавека неабыякавы для іншых людзей, як яму асабіста неабыякавы лёс нашай краіны. Мне падаецца, што гэта самае малое, што мы можам зрабіць. І я вельмі сур’ёзна стаўлюся да такіх слоў, што салідарнасць мацней за рэпрэсіі.
Атрымліваць паштоўкі, калі ты ў зняволенні, сапраўды вельмі важна, падкрэслівае Стас Шашок, які ўжо адседзеў за ўдзел у акцыях за незалежнасць 15 содняў:
– Самае каштоўнае, што ў мяне было з маіх рэчаў, гэта лісты ад людзей, якія мне іх слалі.
Даслаць ліст альбо паштоўку блогеру „Шэраму кату” можна па адрасе: 211030 г. Орша, вул. Энгельса, д. 25 ІЧУ Казлову Дзмітрыю Алегавічу
Беларускае Радыё Рацыя
***
Відэаблогер „Шэры кот” тройчы асуджаны на 15 сутак за ўдзел у мірных акцыях у падтрымку Незалежнасці і распаўсюд інфармацыі пра акцыі ў сацыяльных сетках.
На фота: Аршанскі ізалятар часовага ўтрымання, дзе знаходзіцца „Шэры кот”.
Блогер атрымлівае перадачы, яго наведвае адвакат, але ёсць магчымасць падтрымаць маральна, напісаўшы паштоўку ці ліст у Аршанскі Ізалятар часовага ўтрымання.
Пішыце лісты падтрымкі відэаблогеру „Шэраму кату”.
Адрас: 211030 г. Орша, вул. Энгельса, д. 25 ІЧУ Казлову Дзмітрыю Алегавічу
Беларускае Радыё Рацыя