Падтрымайце палітвязня Анатоля Пугача



Анатоля Пугача затрымалі 13 снежня, на наступны дзень пасля вяртання з Польшчы. У Беларусь ён прыехаў на абследванне, бо за мяжой у яго вынайшлі анкалагічнае захворванне. Яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 КК. Справу разглядала суддзя Аксана Літвінчык.

Па матэрыялах абвінавачання, хлопец «пасля прагляду відэазапісаў, якія змяшчалі абразу прэзідэнта, размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы ўказаныя відэазапісы, тым самым прынізіў гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі». Суд прызначыў Пугачу 1 год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Падтрымаць хлопца лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Анатолю Барысавічу Пугачу.

вясна