Падтрымайце палітвязняў лістамі і грашыма!
Напісанне лістоў і грашовыя пераводы. Так стараецца падтрымаць палітвязняў беларуска Таццяна Антонава, якая цяпер жыве ў Літве. Доўгі час яна працавала ў якасці журналісткі, таму не было праблемы знайсці словы для напісання лістоў ці паштовак за краты.
Кажа Таццяна Антонава:
– Я, на жаль, не так шмат напісала. Я пісала ўсяго два разы. Адзін раз я напісала 6 ці 7 лістоў розным палітзняволеным. І гэта быў канец 2020 – пачатак 2021 года. І памятаю дакладна, што Марыі Калеснікавай я напісала. А больш я нават і не памятаю каму. І я гэтыя лісты адпраўляла адсюль, з Літвы.
Таццяна Антонава дадала, што яна стараецца ў першую чаргу дапамагаць грашыма. Паколькі вельмі нізкія шанцы на тое, што лісты з Літвы дойдуць да беларускіх палітвязняў.
Беларускае Радыё Рацыя