Падтрымаць «вясноўцаў» лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі
Нагадаем, Алеся Бяляцкага этапавалі ў папраўчую калонію №9 у Горках, Валянціна Стэфановіча — у папраўчую калонію №15 у Магілёве, а Уладзя Лабковіча — у папраўчую калонію №17 у Шклове.

3 сакавіка суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.
Падтрымаць «вясноўцаў» лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
(на канвертах трэба пісаць «каранцін»)
