Падтрымка лекарам інфекцыйнага аддзялення Берасцейскай абласной лякарні
Адмыслова сабраныя сродкі гігіены, фрукты і бутыляваную ваду перадалі для персанала інфекцыйнага аддзялення Берасцейскай абласной лякарні прадстаўнікі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада) разам з сябрамі арганізацыі “За свой горад”.
Такая акцыя — гэта знак салідарнасці і неабыякавасці, — адзначыў палітык Ігар Маслоўскі:
– Мы пабачым па сітуацыі, як яна будзе развівацца. Думаю, што ўнёсак будзе зроблены значны, таму што тры арганізацыі аб’ядналіся пад гэтую ініцыятыву. І далей, я думаю, раз на тыдзень, ці раз на два тыдні, мы будзем праводзіць падобныя акцыі.
Паводле грамадскага дзеяча, пакінуць рэчы для медыцынскіх супрацоўнікаў можна на офісе арганізацыі “За свой горад”.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота з фэйсбука Ігара Маслоўскага.