Падыходзіць да завяршэння конкурс “Дзённікі беларуса”



У Берасці падыходзіць да завяршэння конкурс “Дзённікі беларуса” ад кампаніі “Наша мова”. У жыхароў гораду ёсць апошні шанец даслаць свае працы ў форме эсэ, дзённіка, занатоўкі, паведамлення-разважання або нават артыкула.

Галоўная ўмова – напрацягу аднаго дня размаўляць на беларускай мове, а потым свае ўражанні запісаць на паперу, – азначыла адна з галоўных арганізатараў конкурсу Таццяна:

– Конкурс “Дзённікі беларуса” накіраваны не толькі на тое, каб зацікавіць маладых беларусаў размаўляць на беларускай мове, але і тыя, хто гэта не рабіў спрабаваў гэта зрабіць. І вось самае яскравае апавяданне свайго досведу будзе ўзнагароджана.

mova-pantova-pryklad-8-595x324

Маштаб тэксту не абмежаваны, мова – тая, на якой зручней пісаць, аднак перавага будзе аддавацца беларускамоўнаму тэксту.

Дасылаць свае працы можна на скрыню [email protected]. Пераможцы ў хуткім часе будуць узнагароджаныя каштоўнымі прызамі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце