Менск пратэстуе



Падчас вечаровай акцыі затрыманы дзясяткі чалавек. 

Праваабарончы цэнтр „Вясна” збірае інфармацыю пра затрыманых у гэты дзень па ўсёй Беларусі.

Спісы будуць абнаўляцца і дапаўняцца.

У 20.37 Станцыя метро «Плошча Якуба Коласа» ізноў адкрыта. 

20.30. Сілавікі зачышчаюць плошчу Якуба Коласа. 

20.25. Пратэстоўцы перакрывалі праспект Незалежнасці каля плошчы Якуба Коласа.

20.21. Метрапалітэн паведаміў аб закрыцці станцыі плошча „Якуба Коласа”.

20.00. Сілавікі ізноў прыехалі на плошчу Якуба Коласа, тут сабралася каля 100 пратэстуючых. Людзі пабеглі па бульвары Луначарскага. За імі па сустрэчнай паласе паехалі тры мікрааўтобусы ў суправаджэнні аўтамабіля ДАІ з уключаным пробліскавым маячком.

З боку вуліцы Якуба Коласа прыехаў аўтазак, з якога выгрузіліся сілавікі ў абмундзіраванні.

* * * 

З’явілася інфармацыя, што па пратэстоўцах невядомыя з аўто страляюць з пейнтбольных стрэльбаў. Вядома, што двойчы ланцуг салідарнасці расстрэльвалі на Грушаўцы і ля гандлёвага цэнтра «Момо».

* * * 

Уздоўж праспекта Дзяржынскага ў розных месцах людзі становяцца ў жывыя ланцугі, аўтамабілісты вітаюць дэманстрантаў.

* * * 

На Кастрычніцкай плошчы прайшлі затрыманні.

* * *

На праспекце Дзяржынскага і плошчы Якуба Коласа людзі стаяць у «ланцугу салідарнасці». 

Людзі шпацыруюць па праспекце Незалежнасці. Шмат пратэстоўцаў гуляе ўздоўж праспекта з бел-чырвона-белымі сцягамі. Аўтамабілісты сігналяць у знак падтрымкі.

19.15. Калона пратэстоўцаў ідзе ў кірунку плошчы Якуба Коласа.

19.05. На Кастрычніцкай плошчы затрымліваюць людзей.

* * * 

На праспекце Незалежнасці пачаліся затрыманні.

На Кастрычніцкай стаіць шмат бусаў з танаваным шклом.

* * * 

Сілавікі паставілі агароджы на ўваходзе на плошчу Незалежнасці ў гатэля «Мінск». Таксама амапаўцы стаяць у падземным пераходзе: у пераход людзей пускаюць, з яго на плошчу – не.

Не менш за 100 чалавек з плошчы Незалежнасці рушылі па праспекце ў бок Кастрычніцкай плошчы.

Аўтамабілі, якія праязджаюць міма плошчы, сігналяць.

Раней у сацсетках анансавалася вячэрняя акцыя ў падтрымку распачатай сёння нацыянальнай забастоўкі.

* * * 

Медыцынскія работнікі падтрымалі агульнанацыянальную забастоўку. Ланцуг салідарнасці каля Менскай абласной клінічнай бальніцы. 

Медработнікі прыйшлі падтрымаць рабочых да будынка Менскага электратэхнічнага завода імя В.І.Казлова. Яны скандавалі „Забастоўка!”. Ланцугі салідарнасці арганізавалі таксама супрацоўнікі Менскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, 6-й гарадской клінічнай бальніцы, РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, Менскай абласной клінічнай бальніцы.

Падтрымалі забастоўку студэнты менскага медуніверсітэта.

Некалькі дзясяткаў медработнікаў сёння ў Менску ўзялі ўдзел у маршы пенсіянераў і студэнтаў, якія да іх далучыліся, паведамляе belapan.by.

* * * 

Супрацоўнікі БелОМА выйшлі на акцыю супраць гвалту. 

* * * 

Пратэст супрацоўнікаў Парку высокіх тэхналогій у Менску. Там да тысячы айцішнікаў выйшлі на МКАД.  Лятучая група сілавікоў ужыла супраць іх спецсродкі.

Прагучаў выбух, бастуючыя кінуліся ў лес і да будынкаў. Аднак праз нейкі час частка іх вярнулася на МКАД. Цягам гадзіны пасля гэтага да ПВТ з’ехаліся тысячы аўтамабілістаў. Яны цалкам спынілі рух на знешнім кальцы МКАД і выказвалі салідарнасць сігналамі. Пасля гэтага сілавікі яшчэ двойчы вярталіся да ПВТ. Ёсць інфармацыя пра дзясятак затрыманых, сярод іх і жанчыны.

МУС пазней пацвердзіў, што амапавец зламаў сабе нагу, разганяючы бастуючых каля ПВТ у Мінску. Гэта здарылася на крутым схіле гары над МКАД, дзе са сцягамі стаялі дэманстранты.

* * * 

Сотні страйкоўцаў затрыманыя ў Беларусі за сёння. Праваабаронцам вядомыя ўжо 155 прозвішчаў. Агульная колькасць — нашмат большая. Нагадаем, што сёння ўдар сілавікоў быў накіраваны на студэнтаў Менска, яны складаюць асноўную частку затрыманых. У той час упершыню акцыі пратэсту прайшлі ў некаторых сталічных школах. Агулам за час пратэсту ў Беларусі, з улікам сённяшніх, адбылося ўжо 15 тысяч 600 затрыманняў.

Беларускае Радыё Рацыя

***

Прыблізна 50 работнікаў Менскага маторнага завода праводзяць на тэрыторыі прадпрыемства сход, на якім абмяркоўваюць магчымасць распачынання забастоўкі, паведаміла БелаПАН супрацоўніца ММЗ Алена Млечка.

Паводле яе слоў, сход праходзіць у абедзенны перапынак.

„Мы таксама абмяркоўваем пытанне выхаду з прафсаюза”, — паведаміла яна.

Паводле інфармацыі Млечкі, па некалькі дзясяткаў чалавек збіраліся і ля цэхаў. „Ім, напэўна, хацелася да нас далучыцца, але яны пабаяліся”, — паведаміла яна.

На Менскім маторным заводзе працоўныя 14 жніўня правялі акцыю супраць фальсіфікацыі выбараў і жорсткасці сілавікоў, у якой узялі ўдзел прыблізна 700 чалавек.

Маршам прайшлі работнікі МЗКЦ. На тэрыторыі МЗКЦ стаіць АМАП. На пляцоўцы на ўнутранай тэрыторыі заводу сабралася каля 30 работнікаў.

Кузнечны цэх МТЗ выйшаў на вуліцу. Людзі скандуюць: „Далучайся!”

Ля метро „Спартыўная” аўтамабілі рухаюцца з хуткасцю пешахода і ствараюць вялікі корак:

Ланцуг салідарнасці медыкаў:

9.40. На «Беларуськаліі» стайкуе 36 чалавек, паведамляе Радыё Свабода. «Улады моцна напалохаліся, каля кожнай прахадной дзяжураць міліцэйскія бусы», — пра гэта паведаміў сябра страйкаму «Беларуськалія» Аляксандр Курбан. Паводле яго, 26 кастрычніка да адкрытага страйку на прадпрыемстве далучыліся яшчэ 3 шахцёры, цяпер страйкуе 36 чалавек.

«Але настроі яшчэ шмат у каго такія, што трэба далучацца. Адчуваецца вялікае працідзеянне з боку адміністрацыі. Выйшаў загад, каб дзяжурылі адмысловыя групы і калі нехта затрымаецца ў шахце, каб адразу яго падымалі на паверхню», — дадаў Аляксандр Курбан. Шахцёр не выключыў, што ў канцы дня пройдзе сход працаўнікоў прадпрыемства з абмеркаваннем становішча і плянаў пра забастоўку.

На дадзены момант бастуе 3 курс філосафаў ФФСН ў Інстытуце журналістыкі. Стаяць ля галоўнага ўваходу. Да 10 гадзін да іх павінен далучыцца журфак і іншыя курсы ФФСН, паведамляе tut.by.

9.50.Студэнты БДУІР ідуць маршам па карпусах і заклікаюць далучацца да іх. Відэа чытача @nashaniva

Белкамунмаш. Паведамляюць, што на страйк выйшлі инжынеры, піша tut.by. Таксама ёсць інфармацыя, што многія супрацоўнікі ўзялі сёння выхадны за свой кошт.

На 26 кастрычніка быў абвешчаны ўсенародны агульнанацыянальны страйк. Скончыўся тэрмін „народнага ультыматума”. У беларускай сталіцы з раніцы на некаторых прадпрыемствах напружаная сітуацыя.

Калона рабочых на заводзе „Атлант” таксама заклікала далучыцца да забастоўкі.

Паводле паведамлення стачкама рабочыя менскага электратэхнічнага заводу не выйшлі на змену.

Сцяг у двары на Праспекце Незалежнасці

09.25. Каля галоўнай праходнай МЗКТ стаяць аўтазак і два мікрааўтобусы з сілавікамі.

09.20. Студэнты БДМУ сабраліся з раніцы ў Менску на акцыю салідарнасці.

На вуліцы Першамайскай раніцай ОМОН і супрацоўнікі ДАІ затрымалі людзей, якія стаялі ў ланцугу салідарнасці.

„Адзіночны пікет” у мікрараёне Грушаўка

На МТЗ рабочыя пайшлі калонай па цэхах, яны збіраюць людзей на забастоўку. Адміністрацыя распарадзілася зачыняць цэхі перад калонай.

Беларускае Радыё Рацыя