Падзеі ва Украіне ў кантэксце ідэалагічнай барацьбы



Круглы стол пад такой назвай з удзелам сябраў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, прадстаўнікамі грамадскага сектару, прыхільнікамі дэмакратычных перамен у Беларусі і прадстаўнікамі СМІ прайшоў у рэдакцыі газеты “Брэсцкі кур’ер”. Беларускі палітолаг, сацыёлаг  Вячаслаў Бабровіч перакананы, што ўкраінскі канфлікт мае некалькі вытокаў, на ўсе варта звяртаць увагу для таго, каб разабрацца ў канфлікце:

– Для того, каб неяк разабрацца ва ўсёй складанасці праблемы, якія існуюць у сучаснай Украіне, я б раіў выкарыстоўваць такі панятак як дыскурс – гэта погляд на тое, хто канкрэтна канфліктуе сёння ва Украіне, чаму  і што можна зрабіць для вырашэння гэтага канфлікту. Такіх дыскурсаў я налічваю як мінімум пяць.

Са словаў Вячаслава Бабровіча, існуюць такія дыскурсы як прапагандысцкі, цывілізацыйны, геапалітычны, нацыяналістычны і  ідэалагічны.

Круглы стол на тэму ўкраінскай сітуацыі прайшоў у рамках партыйнай школы АГП. Таксама ў праграме цягам двух дзён яе ўдзельнікі пазнаёміліся з праграмай і дзейнасцю партыі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ntv.ru