„Паедзем у сад, агарод, на могілкі”: пінчукі расказалі, чым зоймуцца ў травеньскія святы
У Беларусі да 4 траўня выходныя, гэта звязана з Радаўніцай – днём памяці памерлых, які штогод выпадае на другі аўторак па Вялікдню. Затым беларусы будуць адпачываць з 7 па 10 траўня, гэта ўжо звязана з афіцыйным Днём перамогі. Улады заклікаюць грамадзян прыняць актыўны ўдзел у першамайскіх шэсцях і ў мерапрыемствах на 9-е траўня.
З гэтай нагоды наш карэспандэнт пацікавіўся ў жыхароў Пінска, як яны плануюць правесці гэтыя выходныя:
–Паедзем у сад, агарод, на могілкі.
–А чым яшчэ займацца?! Капаць, акучваць, цяпліцы рабіць.
–У агародзе калупацца. А што яшчэ?
–Працаваць, толькі працаваць з дзецьмі, дома.
-Я працую на вытворчасці. У мяне няма святочных выходных.
Дарэчы, сёлета на афіцыйным роўні, што Дзень працы, што Дзень перамогі маюць намер адзначыць з помпаю. Шэсці і мітынгі запланаваныя ва ўсіх буйных гарадах краіны.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: slovoidilo.ua