Паэта асудзілі на 13 сутак за «вікторыю»
Суд Цэнтральнага раёна Менску прысудзіў 13 сутак адміністрацыйнага арышту паэту Дзмітрыю Строцаву за ўдзел у «несанкцыянаваным мерапрыемстве». Судзіла паэта суддзя Вікторыя Шабуня.
«Судзілі па 23.34, — расказала яго жонка Ганна Строцава, якая была на судзе. — Нібыта ёсць відэа з нейкай камеры, на якім 4 кастрычніка побач з Дзмітрыем ідзе калона людзей са сцягамі. А ён паказвае „вікторыю“. Гэта цяпер дастаткова, каб пасадзіць чалавека на 13 сутак».
Дзмітры Строцаў удзельнічаў у акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і адкрыта пісаў пра гэта. Пра сітуацыю ў краіне ён казаў і ў сваіх вершах. Яны перакладаліся на розныя мовы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: pen-centre.by