Паэта і музыку Уладзя Лянкевіча асудзілі на 15 сутак
Такое рашэнне сёння вынес суд Кастрычніцкага раёна Менска.
Паэт, перакладчык, музыка, сябра Беларускага ПЭНа Уладзь Лянкевіч быў затрыманы ўчора падчас Марша волі. Яго даставілі ў Кастрычніцкае РУУС, туды дазволілі перадаць лекі.
Уладзя Лянкевіча абвінавацілі ў парушэнні ч.1 артыкула 23.34 (несанкцыянаванае масавае мерапрыемства) і артыкула 23.4 (непадпарадкаванне). У выніку суддзя Аляксандр Рудэнка пакараў Лянкевіча 15 суткамі адміністрацыйнага арышту, паведаміла ў фэйсбуку першая намесніца старшыні Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай.
У верасні Уладзь ужо правёў 6 сутак арышту на Акрэсціна і ў Жодзіна.