Паэта Славаміра Адамовіча затрымалі і змясцілі ў Навінкі



У Будславе затрымалі паэта і грамадскага дзеяча Славаміра Адамовіча.

96A35DDA-B989-484B-96C0-95D1C9A79004_cx0_cy24_cw0_w987_r1_s_r1

Паэта і грамадскага дзеяча Славаміра Адамовіча, затрыманага ў Будславе, што ў Мядзельскім раёне, памясцілі ў адзяленне псіхіятрычнага шпіталя ў Навінках у Менску.

Адамовіч збіраўся наведаць магілы сваіх продкаў на будслаўскіх могілках. У гэтыя дні ў горадзе таксама праходзяць ўрачыстасці ў гонар Будслаўскай іконы Божай Маці.

Паэта спынілі людзі ў цывільным адзенні, прапанавалі даглядзець яго торбу, але пасля адмовы Адамовіча праходзіць дагляд яго скруцілі і пасадзілі ў машыну хуткай дапамогі.

Ён паспеў паведаміць пра гэта сустаршыні Руху Салідарнасці „Разам” Алене Талстой:

— Ён патэлефанаваў, што на свяце Будслаўскай Божай Маці, сёння, яго затрымалі за адмову прайсці вобшук, які праводзілі не міліцыянты, а БРСМ-аўцы ў цывільным. Ён затрыманы, а цяпер ляжыць на падлозе ў машыне хуткай дапамогі. Там, каб не было бачна, што ёсць міліцыянты, міліцыі ў форме няма, а ёсць БРСМ-аўцы, і замест міліцэйскіх машынаў — хуткая дапамога. Ён ляжыць затрыманы на падлозе, але яму ўдалося коратка патэлефанаваць.

Пазней Алена Талстая напісала ў сваім Фэйсбуку:

– Славаміру Адамовічу дазволілі паведаміць, дзе ён зараз. Апошняе тэлефанаванне, тэлефон забіраюць. Пілігрымка на свята Будслаўскай Божай Маці скончылася для яго ў псіхіятрычным аддзяленні Навінак. Палітык Вячаслаў Сіўчык лічыць сенняшнюю падзею правакацыяй уладаў супраць беларускага паэта. Далучаюсь да гэтых словаў і ад імя Руха Салідарнасці „Разам” патрабую неадкладнага вызвалення Славаміра! Сябры! Падтрымайце Славаміра Адамовіча! Будзьма разам! Свабоду Славаміру Адамовічу!

– Адведалі сення з ранку Славаміра Адамовіча. Нягледзячы на тую юдоль смутку, куды яго змясцілі, пачуваецца бадзера. Загарэлы твар і трэніраваныя біцэпсы кантрастуюць з пажухлымі тварамі тутэйшых насельнікаў. Славамір прасіў звярнуць увагу грамадства на “новыя” рэпрэсіўныя метады, – выкарыстоўванне карнай псіхіятрыі. Да панядзелка паэта- вязня не адпусцяць. Але есць магчымасць падарыць яму паўгадзіны сяброўскай гутаркі і чагось смачнага. Калі есць жаданне, – пішыце ў прыват. Будзьма разам!

Славамір Адамовіч пракаментаваў сваё затрыманне і змяшчэнне ў Навінкі:

– Я дагэтуль не ведаю афіцыйнай прычыны. Змясцілі, кінулі, што называецца ў карэту хуткай дапамогі, павезлі спачатку ў Мядзел, а потым з Мядзела я ўжо бачыў, што вязуць на Менск. Ужо пад’язджаючы да Навінак я зразумеў, што ў псіхдыспансер.

РР: Дыягназ ставілі?

– Так, вострая шызафрэнія.

Славамір Адамовіч так і не атрымаў ніякіх афіцыйных дакументаў ні ад лекараў, ні ад міліцыі. Міліцыянты затрымалі яго без скаладання пратакола. Паэт не скрывае свайго абурэння і адзначае, што прымусовае змяшчэнне ў Навінкі – гэта метады карнай псіхіятрыі, якія ўласцівыя савецкаму часу:

– Трэба заўважыць, што гэта новы тактычны, тэхнічны метад уздзеяння на людзей. Нават не затрыманне і змяшчэнне на так званыя суткі, як звычайна дагэтуль рабілася, а перадача на разгляд так званай карнай псіхіятрыі.

13511951_1014546868666045_1829492277650021995_n

13516258_1014546878666044_6952554914161590549_n

^945F4FAD540BF3CF8177E3CAD39DEF7A8EA4DD17CE7D6ED1E5^pimgpsh_fullsize_distr

^EB90BA7BF90E62B1C698635FF854BE165F12C0432C8F20161C^pimgpsh_fullsize_distr

У 1995 годзе Славамір Адамовіч напісаў верш „Убей президента!”, за што быў арыштаваны. У турме КДБ трымаў сухую галадоўку. Яго абвінавачвалі ў закліках да звяржэння або змены дзяржаўнага ладу, незаконным перасячэнні мяжы і незаконным нашэнні халоднай зброі. Праз дзесяць месяцаў зняволення быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе.

Вясной 2014 года Славіміра Адамовіча затрымлівалі ў Менску. Па яго словах, за БЧБ і жоўта-блакітную стужку, якую ён насіў на вопратцы ў знак салідарнасці з украінцамі.

Антон Разумоўскі, Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя