“Пагоня” з мазаікі



Сябры гуртка Беларуска-Амерыканскага Задзіночання БАЗА ў Паўднёвай Фларыдзе зрабілі герб „Пагоня” з мазаікі. Такім чынам, яны вырашылі засведчыць сваю павагу да сапраўднага нацыянальнага герба Беларусі.

У якасці матэрыялу для стварэння герба была абраная белая і чырвоная смальта. Гэта рознакаляровыя непразрыстыя кавалачкі шкла. Яны не выгараюць і не цьмянеюць, гарантуючы доўгатэрміновую трываласць мазаічнага ўзору.

Старшыня гуртка БАЗА ў Паўднёвай Фларыдзе Сяргей Волкаў адзначыў:

Гэты праект мы прымеркавалі трагічным для беларускага народа падзеям 20-гадовай даўніны, калі ўладамі Беларусі быў праведзены антыканстытуцыйны рэферэндум. Паводле вынікаў, беларускі герб «Пагоня» быў заменены на цяперашні, які, як дзве кроплі вады, падобны да савецкага.

Тое, што першапачаткова планавалася, як аднадзённае мерапрыемства, на практыцы аказалася вялікім праектам: «Для яго поўнага завяршэння нам спатрэбіліся 4 сустрэчы ў ганчарнае майстэрні,» — кажа сакратара гуртка БАЗА Паліна Прысмакова. «Тут не можа быць паспеху, кожная маленькая дэталь, якіх у нашым гербе сотні, мусіць быць адпаведна дапасаваная”.

Калі бел-чырвона-белы сцяг з добрага матэрыялу ў Амерыцы можна вельмі лёгка замовіць праз інтэрнэт, займець другую складаючую беларускае сімволікі нашмат складаней. “На нашых мерапрыемствах, ці то калядаванне, ці то Дзень Волі, заўсёды лунае бел-чырвона-белы сцяг. Да поўнага камплекту, бракавала “Пагоні”, — адзначыла Паліна, —«Разгледзіліся, і пры адсутнасці дабраякасных варыянтаў вырашылі зрабіць самі!”

БАЗАўцы з іншых мясцовасцяў ужо  праявілі цікаваць да набыцця копіі.  Сябры Флорыдскага гуртка адзначаюць, што за добраахвотныя ахвяраванні на развіццё лакальнага гуртка БАЗА з задавальненнем зробяць “Пагоні” з мазаікі для ўсіх жадаючых.

Кіраўніцтва гуртка дзякуе сябрам з БАЗА ў Паўднёвай Фларыдзе, а таксама гасцям, якія далучыліся, за грашовую падтрымку і карпатлівую працу над мазаічным праектам «Пагоня».

[Not a valid template]

БАЗА ў Паўднёвай Фларыдзе