#ПагоняПобач – у Гародні



Налепкі з нацыянальным сімвалам “Пагоня” кожны жадаючы можа атрымаць у Гародні ў крамах “Цудоўня” і “Адметнасць”, кавярні “Наша Кава” ды Цэнтры гарадскога жыцця.

Гэтыя месцы такім чынам далучыліся да грамадскай акцыі #ПагоняПобач.

Распавядае Антон Шаранкевіч з крамы “Цудоўня”:

– „Пагоня” з’яўляецца адным з нацыянальных гістарычных сімвалаў нашай краіны, нашай радзімы. Таму я лічу, што ў кожнага беларуса павінна быць, хаця б у выглядзе налепкі, кавалачак нашай гісторыі, кавалачак нашай сімволікі. Каб кожны беларус ведаў, што „Пагоня” – гэта наш агульны сімвал.

Сяргей Верамеенка з крамы “Адметнасць” лічыць, што такія налепкі будуць цікавыя ў першую чаргу для моладзі.

– Я лічу гэта вельмі важнай кампаніяй. Працуючы ў краме, я бачу, што шмат хто з людзей прыходзіць, асабліва маладыя людзі, не маюць нават грошай, ці маюць мала грошай, каб сабе купіць што-небудзь каштоўнае, што-небудзь дарагое, і таму вось такія простыя налепкі для іх мажліва будуць нейкімі дапаможнікамі, якойсьці мажлівасцю, каб адзначыць сябе менавіта як беларуса.

Акцыя #ПагоняПобач адбываецца па ўсёў Беларусі і цяпер налепкі з „Пагоняй” магчыма атрымаць апроч Гародні таксама ў Ваўкавыску ды Піснку, Гомелі, Берасці ды іншых гарадах. Грошы на налепкі – а гэта амаль 2 тысячы рублёў былі сабраныя на платформе molamola.by.

Беларускае Радыё Рацыя