Пайшла з жыцця балерына і народная артыстка Беларусі Людміла Бржазоўская
15 гадоў таму
Пайшла з жыцця балерына і народная артыстка Беларусі Людміла Бржазоўская. Ёй было 77 гадоў.

Пра смерць балерыны паведаміў калектыў Вялікага тэатра Беларусі. “Самая першая Кармен, Ева, Неле, Фрыгія, Маша,… Ёй апладзіравала публіка практычна ўсяго свету, яе талентам захапляліся, яе абагаўлялі…”, – згадваюць яе калегі.
Людміла Бржазоўская нарадзілася ў Менску. Скончыла Беларускае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча. З 1966 года яна была артысткай балета Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР.
Званне народнай артысткі Беларусі Людміла Бржазоўская атрымала, калі ёй было 29 гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя
