Пайшоў да дэпутата, а трапіў да пракурора



Так назвалі свой апошні візіт да абранніка народа прадстаўнікі арганізацыі “За свой горад” у Берасці. Дэпутат Андрэй Дзьякаў праігнараваў прызначыную сустрэчу з выбаршчыкамі. “Ніякага папярэджання пра адмену не было”, — распавяла актывістка Ганна Канюс:

Прыйшлі да дэпутата. Аднак у той дзень, калі павінен быў нас прыняць, яго не было на месцы. Ён прызначыў свой прыём праз тыдзень. Пра гэта абвесціў па акрузе, што добра, з аднаго боку. З другога боку, нядобра, што не абвесціў пра тое, што не змог прыйсці ў той дзень, які быў напісаны на сайце гарвыканкама. Актывіст прыйшоў да дэпутата, патрапіў на гэты прыём, а дэпутат адразу з парога запытаў яго: «Хто вам плаціць грошы за тое, што вы да мяне прыходзіце?”.

Адпаведная скарга па сутнасці сітуацыі была накіраваная ў камісію па этыцы і Прэзідыум гарадскога савета дэпутатаў, паколькі грамадскія дзеячы палічылі гэта парушэннем Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота brestspring.com