Пайшоў пяты дзень пратэстаў у Наваградку
Горад Наваградак, як і іншыя беларускія гарады, абураны вынікамі выбараў і гвалтам рэжыму над беларусамі.
Асноўны патрабаванне пратэстоўцаў на гарадскім сходзе агучыў грамадскі дзеяч Аляксандр Быстрык:
– Працоўныя людзі нашай краіны патрабуюць адстаўкі гэтага чалавека, які адарваўся ад народа, адышоў ад яго і ніколі ўжо з ім не будзе. Я хачу, каб кожны з нас усвядоміў, што мы з сённяшняга дня з’яўляемся тым народам, які па Канстытуцыі валодае галоўнай уладай. Мы ўладальнікі гэтай краіны і ўсяго таго, што завецца нашай Беларуссю. Жыве Беларусь!
У Навагрудку запланавана сустрэча актыўных гараджан з кіраўніцтвам горада для перадачы патрабаванняў.
Беларускае Радыё Рацыя