Пайшоў з жыцця Аляксей Кароль
У суботу, 12 верасня 2015 года, спынілася сэрца Аляксея Караля — гісторыка, палітолага, галоўнага рэдактара газеты “Новы Час”. Яму было 70 гадоў.
Цягам года Аляксей Кароль змагаўся з ракам лёгкіх, але працягваў актыўна ўдзельнічаць у працы рэдакцыі і грамадскім жыцці Беларусі. Апошнія тры месяцы ён правёў у коле сям’і сына ў Сінгапуры, дзе праходзіў курс лячэння.
Прах Аляксея Караля будзе пахаваны ў Менску.