Пайшоў з жыцця Генадзь Гарбук



7 лютага пайшоў з жыцця Народны артыст Беларусі Генадзь Міхайлавіч Гарбук, паведамляе Купалаўскі тэатр.

Генадзь Гарбук нарадзіўся 24 ліпеня 1934 гады ў вёсцы Глыбачка Ушацского раёна.

Ён паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра» (курс народнага артыста БССР Дзмітрыя Арлова). З 1958 года актор працаваў у тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску, а затым ў 1962 годзе перайшоў у Купалаўскі, дзе заставаўся да канца жыцця.

Гледачы, якія толькі нядаўна прыйшлі ў Купалаўскі, маглі ўбачыць яго ў ролях Мікіты («Вечар» Аляксея Дударава), Ціхана Пратасавіцкага («Пінская шляхта» Дуніна-Марцінкевіча), Еўдакіма Захаравіча Жыгалава «Вяселле» Антона Чэхава), Кучар («Не мой» Алеся Адамовіча), Чарнушкі («Людзі на балоце» Івана Мележа), Палкоўніка («Лістапад. Андэрсан» Івана Мележа), Андрэя Сцяпанавіча («Каханне як мілітарызм» Пятра Гладзіліна).

Пра час і месца пахавання артыста стане вядома ў найбліжэйшы час.