Пайшоў з жыцця Віктар Дзесяцік
Трагічная вестка прыйшла са Свіслачы. Пасля інсульту памёр Віктар Дзесяцік, шчыры беларускі патрыёт, лідар свіслацкай Грамады (БСДГ), сябра праваабарончага цэнтру „Вясна”, адзін з арганізатараў традыцыйнага штогадовага фэсту „Дзень памяці паўстанцаў 1863 году”. Віктару Дзесяціку было 55 гадоў. Вечная і светлая памяць…
Пахаваньне Віктара Дзесяціка пройдзе ў нядзелю 26-га кастрычніка ў Сьвіслачы. У гэты ж дзень пройдзе і традыцыйны Дзень памяці паўстанцаў 1863 году, які рыхтаваў Віктар.
Беларускае Радыё Рацыя
