Пайшоў з жыцця Юры Нагорны



17 ліпеня на 72-м годзе жыцця ў вёсцы Селішча Аршанскага раёну памёр Юры Нагорны – настаўнік, грамадскі дзеяч, актывіст Аршанскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы, краязнаўца.

Нарадзіўся Юры Нагорны на Наваградчыне, на хутары Мондзіна. У 5-м класе напісаў першы верш па-беларуску. Яго апублікавала літоўская газета. Школу скончыў з сярэбраным медалём.

Усё сваё жыццё Юры Нагорны настаўнічаў, быў дырэктарам школы ў Барані. З 1985 па 1995 год быў старшынём гарсавету ў Барані. На пасяджэннях выступаў па-беларуску.

У 1968 годзе ён быў сярод падпісантаў звароту да савецкіх функцыянераў, каб на беларускім аддзяленні БДУ гуманітарныя дысцыпліны выкладаліся на роднай мове. Ініцыятарам ліста былі студэнты Алесь Разанаў, Віктар Ярац і Лявон Барташ.

(будзе абнаўляцца)

Беларускае Радыё Рацыя