Паказальны суд блогера за абразу Лукашэнкі ў Пінску



У Пінску Следчы камітэт перадаў у суд матэрыялы справы за абразу кіраўніка краіны, якую ў снежні завялі на грамадскага актывіста, блогера Мікалая Клімовіча. Сілавікі выявілі на ягонай старонцы карыкатуру на Аляксандра Лукашэнка, палітычную сатыру і палічылі абразай.

Мікалай Клімовіч

Пінчук гаворыць, што ўсё сведчыць пра падрыхтоўку паказальнага працэса:

– Суд будзе праходзіць у будынку пінскага ГУУС. Гэта значыць, што суд будзе паказальным, з запрашэннем мясцовай прэсы для таго, каб паказаць які я нядобры і злосны злачынец. Мяне будуць судзіць як заўзятага злачынцу.

Мікалай Клімовіч дадае, што ў бліжэйшыя дні заявіць пратэст супраць таго, каб у судовым працэсе ўдзельнічалі прадстаўнікі дзяржаўнай прэсы.

Беларускае Радыё Рацыя