Паказальны ўчастак у Гародні ды яго паказальныя вынікі



У галоўным корпусе Купалаўскага універсітэта Гародні працуе адзіны ў горадзе эксперыментальны ўчастак для галасавання. Тут выбарчая камісія мае сваю старонку ў інтэрнэце, ёсць празрыстыя скрыні для галасавання, сюды дапускаюць прэсу і замежных назіральнікаў.

У чым адметнасць і якія навінкі ўводзяць на гэтых выбарах —распавядае старшыня камісіі:

— Мы абкатваем сайт менавіта нашай камісіі. Справа ў тым, што сёння моладзь, а  нават людзі сталага ўзросту, займаюцца з кампутарамі і ім лёгка праверыць не выходзячы з дому, ці ёсць яны ў спісах нашага ўчастка. Зайшоў, увёў імя прозвішча, націснуў кнопку, праверыў: так, я ёсць у спісе выбарцаў таго участка куды я пастаянна хаджу.

Аднак, менавіта гэты ўчастак ужо вылучыўся: у першы дзень тут прагаласавала больш за сто чалавек. Гэта пераважна іншагароднія студэнты, якіх прыгналі на ўчастак паводле спісаў, і нават адпусцілі з цэлай пары заняткаў у сярэдзіне дня.

Студэнты за гадзіну да галасавання вывесілі на старонцы ў Кантакце спіс людзей, якіх запрасілі у першы дзень галасавання на выбарчы ўчастак.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня