Пахавалі Рамана Рашэцкага
Працэдура развітання і паніхіда па Раману Рашэцкім прайшла на Дуброўцы ў Берасці. На яе прыйшлі дзясяткі чалавек з вянкамі і кветкамі.
Кажа стрыечны брат заўчасна памерлага актывіста і ўдзельніка пратэстаў:
– Быў поўны энергіі, але пасля таго, як адбыўся вопіс маёмасці, якая не з’яўлялася яго, а яго бацькоў, ён вельмі перажываў на гэтую тэму. Нават выказваўся. І пасля гэтага здарылася няшчасце – сардэчная недастатковасць, ён памёр у сне. Незаменная страта для родных. Вельмі цяжка гэта ўсё ўспрымаецца. Шкада вельмі дзяцей, яны вельмі маленькія ў яго засталіся.
Пахавалі Рамана Рашэцкага на «Паўночных» могілках, што непадалёку Матыкалаў. У актывіста засталася ўдава і чацвёра дзяцей. Працягваецца збор сродкаў для жадаючых падтрымаць іх.
Беларускае Радыё Рацыя