У Менску пахавалі Андрэя Зельцэра (абноўлена)
У Менску сёння пахавалі Андрэя Зельцэра. Выкладчыца Наталля Дуліна паведаміла, што рытуальныя залы адмовілі родным Андрэя ў жалобнай цырымоніі. Труну з целам мужчыны з морга прывезлі проста на могілкі, піша nashaniva.
Побач з могілкамі былі заўважаныя бусы з сілавікамі. Падтрымаць родных і блізкіх загінулага на могілках прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек.
31-гадовы айцішнік загінуў 28 верасня ў перастрэлцы з сілавікамі.
Фота: t.me/nashaniva
* * *
Стала вядома месца пахавання і час развітання з Андрэем Зельцэрам.
„Час развітання і месца пахавання Андрэя Зельцэра: Лясныя могілкі (Шабаны), сёння ў 15:30”, — напісаў у сацыяльных сетках грамадскі актывіст Андрэй Стрыжак.
Андрэй Зельцэр загінуў 28 верасня падчас перастрэлкі з супрацоўнікамі КДБ, якія ўзламалі дзверы ў яго кватэру. Пры гэтым загінуў таксама супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк. Жонку Зельцэра Марыю Успенскую затрымалі за тое, што яна здымала ўсе падзеі на відэа.
***
Забойства ў Менску двух аднагодкаў – айцішніка Андрэя Зэльцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка – не пакінула абыякавымі і беларусаў, якіх рэжым вымусіў з’ехаць у Варшаву.
– Гэты выпадак паказаў, што беларусы могуць узняць зброю і бараніць сябе.
– Па-першае, Андрэй Зельцэр – герой. Па-другое, на самой справе гэта было чакана.
– Шкада Андрэя, вельмі.
Як стала вядома Андрэя Зельцэра пахаваюць заўтра, 6 кастрычніка. Пра гэта паведаміў кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак. Дакладны час і месца развітання не паведамляюцца.
Беларускае Радыё Рацыя