Пахаванне Паўла Шарамета адбудзецца ў суботу ў Менску
Чакаецца, што ў пятніцу ў Кіеве адбудзецца развітанне з журналістам.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у пятніцу ўвечары труну з целам журналіста даставяць у Менск самалётам і паставяць у храме Усіх Святых у сталічным мікрараёне Усход.
Пра гэта ГА “БАЖ” паведамілі родныя забітага журналіста, якія займаюцца арганізацыяй пахавання.
У суботу імша па загінулым журналісце мае адбыцца ў праваслаўным храме ў Доме міласэрнасці на вуліцы Францыска Скарыны.
Пасля гэтага, як мяркуецца, працэсія накіруецца на Паўночныя могілкі, дзе Паўла Шарамета пахаваюць на побач з бацькам.
Разам з тым, родныя Паўла Шарамета папярэджваюць, што ўсе падзеі будуць залежаць ад часу выдачы цела ўкраінскімі ўладамі, і таму інфармацыя можа змяніцца.