Пахаванне Віталя Шышова пройдзе 26 верасня ў Кіеве



Украінскі адвакат Алена Гаўрылюк азнаёмілася з матэрыяламі судмедэкспертызы цела беларуса Віталя Шышова, знойдзенага павешаным 3 верасня.

У той жа дзень Кіеўская гарадская пракуратура дала дазвол на пахаванне парэшткаў.

Прызначаная дата пахавання – 26 верасня. Грамадзянская жонка памерлага Бажэна Жолудзева паведаміла БелаПАН, што пахаванне адбудзецца на адных з кіеўскіх могілак. Канкрэтнае месца вырашана не агучваць, каб пазбегнуць правакацый.

Аб выніках судмедэкспертызы адвакат нічога не сказала, паколькі дала падпіску пра неразгалошванне матэрыялаў справы ў інтарэсах следства.

На пытанне БелаПАН, наколькі дадзеныя судмедэкспертызы супадаюць з чаканнямі пацярпелага боку, Гаўрылюк заявіла: «Усё, у прынцыпе, так, як і чакалі».

3 жніўня цела зніклага беларуса было знойдзена павешаным у лесапарку, побач з месцам жыхарства памерлага. Па факце смерці была ўзбуджаная крымінальная справа.

Палітычны актывіст Віталь Шышоў восенню мінулага года збег у Кіеў ад пераследаў у Беларусі, на працягу некалькіх апошніх месяцаў перад смерцю каардынаваў дзейнасць часткі беларускай дыяспары ва Украіне, быў кіраўніком Беларускага дома ва Украіне.

Беларускае Радыё Рацыя