„Пакуль яшчэ жывём, але хацелася б жыць лепей”



Беларусам даводзіцца ўсё тужэй зацягваць паясы. Апошнія месяцы мінулага году і першыя новага людзі ацэньваюць эканамічны стан краіны праз уласныя кашалькі словамі “вельмі цяжка”. Беспрацоўе, мізэрныя заробкі павялічылі дэпрэсіўны стан людзей. Да прыкладу, жыхары Пружан не бачаць будучыні і не ведаюць, што рабіць для паляпшэння свайго жыцця:

– Цяжкавата жыць, заробак у мяне 2млн.200. Муж ужо восем месяцаў не працуе.

– Кепскае жыццё – заробкі малыя, пенсіі мізэрныя, а цэны растуць, усё даражае.

– Мы, пенсіянеры, пакуль яшчэ жывём, але хацелася б жыць лепей. У мяне дачка – інвалід з дзяцінства, атрымлівае толькі паўтара мільёна. Як хочаш – так і жыві.

– Нармальнае ў нас жыццё, ва ўсялякім выпадку ў Пружанах.

– У калгасе атрымліваюць паўтара мільёна, добра калі два, і гэта працуючы без абеда і выхадных.

Сярод прыкладна двух дзесяткаў апытаных  грамадзян Пружан толькі двое былі задаволеныя жыццём. Іх аптымізм трымаўся толькі  на тым, каб не было вайны.

Беларускае Радыё Рацыя, Пружаны

Фота: сont.vs