Палачаніну Аляксею Панамарову прысудзілі 7 сутак за рэпост з сайту „Белсата”
Актывіст “Руху За Свабоду” з Полацку Аляксей Панамароў 20 кастрычніка быў асуджаны да адміністрацыйнага арышту за рэпост „экстрэмісцкага тэлеканала” на сваёй старонцы „ВКонтакте”.

Пратакол на яго склалі па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць).
Згодна с пратаколам, Аляксей на сваёй старонцы «Вконтакте» зрабіў рэпост са старонцы канала Белсат, які быў прызнаны «экстрэмісцкім». Суд палічыў Панамарова вінаватым і пакараў яго 7-сутачным арыштам.
