Палац Нямцэвічаў: гісторыя Першай сусветнай вайны
15 снежня 1917 году адбылося заключэнне перамір’я паміж бальшавісцкай Расеяй ды Цэнтральнымі дзяржавамі, якое сталася адным з асноўных крокаў да сканчэння Першай сусветнай вайны. З нагоды даты на тэрыторыі палацу Нямцэвічаў у вёсцы Скокі адбыліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай даты.
Кажа краязнаўца Віктар Місіюк:
– У гэтым месцы была рэзідэнцыя камандыючага Усходнім фронта прынца Леапольда Баварскага. І перамовы праходзілі ў яго рэзідэнцыі. Ён адмовіўся весці перамовы аб прыпыненні баявых дзеянняў у якім-небудзь іншым месцы.
Вядома, што бальшавікі прапанавалі іншую пляцоўку для перамоваў, але прынц Леапольд настаяў на тым, каб правесці кансультацыі на тэрыторыі, якая была падкантрольнай нямецкім войскам.
Беларускае Радыё Рацыя
