Палессе пакутуе ад вясновых палаў



Штогод, з надыходам цяпла, Палескі край, як і ўся Беларусь, сутыкаецца з адчувальнай праблемай – прыроднымі пажарамі. Як правіла, гэта наступствы выпальвання насельніцтвам сухой расліннасці ці развядзення бескантрольных вогнішчаў. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях аб’явіла ў краіне пра пачатак пажаранебяспечнага перыяду.

Так на Піншчыне ратавальнікі ўжо 54 разы выязджалі на тушэнне пажараў у экасістэмах раёна, а напрыканцы сакавіка сталіцу Палесся некалькі дзён зацягваў з’едлівы дым – гарэлі балоты, тарфянікі і трава. Гэта не толькі вялікая шкода навакольнаму асяроддзю, жывёльнаму і расліннаму свету, але і рэальная пагроза жыццю людзей, маёмасці.

Якія шрамы на твары прыроды пакідаюць палы – добра бачна па наступствах ў аколіцах Пінска.

Вада – натуральны бар’ер для вогненнай стыхіі.

Пост-апакаліптычны пейзаж.

Поўнае спусташэнне прыроды.

Гараць дрэвы і зусім не сухія…

Усё ператворваецца ў пустыню.

Такі пейзаж адназначна лепшы!

МНС заклікае грамадзян да свядомасці і нагадвае, што ў Беларусі выпальваць сухую расліннасць забаронена законам. За гэта прадугледжаная адміністрацыйная (штрафы ад 10 да 40 базавых велічынь) і крымінальная адказнасць (пры значнай шкодзе). У выпадку выяўлення пажару неабходна неадкладна паведамляць у службу выратавання па тэлефоне 101 або 112.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя