Палессе збірае ганчароў



Праз тыдзень у вёсцы Гарадная, што ў Столінскім раёне Берасцейшчыны, на пяты міжнародны пленэр збяруцца ганчары, якіх аб’ядноўвае мэта – папулярызацыя і адраджэнне рамяства. Міжнародныя пленэры праходзяць на базе Гараднянскага цэнтра ганчарства. Цяпер вёску называюць брэндам Берасцейшчыны і радзімай беларускага ганчарства. А літаральна дзесяць год таму ўсё пачыналася з нуля, як кажа першы дырэктар цэнтра Алімпіяда Леанавец:

– Школа ганчароў існавала 3 гады дагэтуль. Яна называлася папросту – школа ганчароў. Ну, і давялося ўпрагацца, усё рабіць. Вядома, ні дня не расставалася з цвікамі, малатком, нажоўкай. Але гэта ўсё – другарадная справа, бо самае галоўнае – дзеці.

Пяты міжнародны пленэр ганчароў у Гарадной пройдзе з 25-га ліпеня па 2-га жніўня. Кульмінацыяй урачыстасцяў стане “Гараднянскі кірмаш”.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск

Фота psl.by