Паліна Бродзік: Людзі, якія з’ехалі ў першы тыдзень, перавялі дух і пачынаюць валанцёрыць
Раней яна дапамагала беларусам, што былі вымушаныя па палітычных прычынах з’ехаць з Радзімы. Цяпер жа – у сувязі з вайной – ініцыятыва пераарыентавала напрамкі сваёй і дзейнасці і пачала дапамагаць і ўкраінцам, што гэтак жа пакінулі свае дамы…
Пра беларуска-ўкраінскую народную падтрымку паразмаўлялі з каардынатарам арганізацыі “Free Belarus Center” Палінай Бродзік.
– На сённяшні дзень “Free Belarus Center” часова спыніў усе свае папярэднія праекты і цалкам перанакіраваўся на дапамогу беларускім уцекачам, украінскім уцекачам і ўсім тым, хто быў вымушаны бегчы з Украіны з-за таго, што пачалася вайна. Мы дапамаегаем з эвакуацыяй, у першую чаргу з Кіева. Штодзённа выязджаюць аўтобусы з Кіева ў накірунку Львова і мяжы польскай. На сённяшні дзень гэта 40 аўтобусаў і каля дзвюх тысяч людзей, прычым туды трапляюць і мужчыны таксама не ўкраінскага грамадзянства, безумоўна, мы вывозім і хатніх жывёл, сярод тых, хто з намі ездзіў былі і беларускія і ўкраінскія праваабаронцы, і музыкі, і людзі з інваліднасцю, і дзеці, мы бярэм усіх, хто мае патрэбу перамясціцца ў больш бяспечнае месца. Тыя, хто застаецца там, тыя, хто працягваюць ваяваць, яны атрымліваюць ад нас гуманітарную дапамогу – эта другі накірунак. Мы збіраем у Польшчы, з нашымі калегамі ў Германіі таксама, гуманітарку, якая едзе ў большасці выпадкаў у Кіеў, таму што там засталася частка нашай каманды, якія працягваюць валанцёрыць. І наша каманда рассяродзілася па некалькіх пунктах – Кіеў, Львоў, яшчэ некалькі гарадоў Украіны і Польшча. І такім чынам мы спрабуем стварыць калідор для гуманітарных мэтаў. У польшчы мы збіраем гуманітарную дапамогу разам з беларускімі арганізацыямі – гэта і „Беларускі моладзевы хаб”, і „Партызанкі”, і „Цэнтр беларускай салідарнасці” і таксама далучаюцца польскія арганізацыі. Трэцяе, што мы робім – імкнемся дапамагаць з часовым жытлом. Мы разумеем, што людзі, калі прыязджаюць у гэтыя пункты, ім часта трэба ноч-дзьве, каб перасесці на іншы транспарт, і вось, напрыклад, ёсць такая магчымасць у Львове і ў Варшаве таксама.
– Што можна сказаць аб тым, як змяняецца сітуацыя з пачатку вайны і да гэтых дзён. Ці становяцца людзі поль напужанымі? Як змяняецца рэчаіснасць?
– Напужанымі хутчэй за ўсё не. Мне падаецца, наадварот. Спала першая паніка, значна менш людзей ужо выязджае. На мяжы знікла тая даўка, якая была ў першы тыдзень, няма праблем з транспартам, прынамсі з Кіева і далей на захад. Ёсць праблема яшчэ, як эвакуяваць людзей з Чарнігава і гарадоў-сатэлітаў навокал Кіева, якія па сёння знаходзяцца ў атачэнні, патрохі людзі ўсё ж пераязджаюць. Тыя людзі, якія з’ехалі ў першы тыдзень, думаю, перавялі дух і пачынаюць самі валанцёрыць.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным аўдыёфайле:
Паліна ўпэўненая, што беларусы не спыняцца ў сваёй падтрымцы ўкраінцам і далей будуць дапамагаць абараняць краіну ад акупантаў.
Беларускае Радыё Рацыя