Паліна Шарэнда-Панасюк зноў трапіла ў карцар



Паліна Шарэнда-Панасюк зноў трапіла ў карцар. Гэтым разам — у СІЗА № 7 Берасця.

Пра гэта паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда.

“Сёння я панёс Паліне перадачу, яе не прынялі, сказалі, што мая жонка з нядзелі на 10 дзён у карцары. Я лічу, што гэта помста за тое, што Паліна не супрацоўнічае са следствам, і што заявіла пра катаванні ў гэтым СІЗА”, — сказаў Андрэй Шарэнда ў каментары “Белсату”. Нагадаем, да гэтага Паліна адбыла 10 сутак у карцары менскай “Валадаркі”.

Паліну Шарэнду-Панасюк вінавацяць у “гвалце або пагрозе гвалту ў дачыненні працаўніка міліцыі”. За кратамі яна знаходзіцца з трэцяга студзеня.

Беларускае Радыё Рацыя