Паліна Сцепаненка: Паўднёвая Бесарабія застанецца з Украінай
Паліна Сцепаненка: Паўднёвая Бесарабія застанецца з Украінай. Пра гэта заявіла ўдзельніца Міжнароднай назіральнай місіі Камітэту міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека Паліна Сцепаненка. Паўднёвы захад Адэскай вобласці Украіны, які таксама называюць Паўднёвай Бесарабіяй, не спакусіцца на “рускі мір”, як таго хоча Расея. Шматлікія нацыянальнасці на гэтай тэрыторыі захавалі свае мовы і культуру. А самае галоўнае, гэта людзі актыўнай жыццёвай пазіцыі, якія ўмеюць весці дыялог паміж сабой, кажа Паліна Сцепаненка:
— Паводле картографаў крамлёўскіх і стратэгаў яна павінна была б, але людзі засталіся ва Украіне. А цяпер мы бачылі вельмі актыўных жыхароў, якія жывуць актыўным жыццём, вельмі шмат рэальна заможных фермераў. Вельмі шмат гэтых прадпрымальнікаў ёсць сярод дэпутатаў. Гэта проста людзі з палёў, якія у той жа час вырашаюць палітыку на гэтых тэрыторыях.
Тэрыторыя Паўднёвай Бесарабіі толькі ў 44 –м годзе мінулага веку стала належаць Украіне. Да гэтага яна ўваходзіла ў склад Румыніі. А яшчэ раней пераходзіла з рук у рукі, а першапачаткова была старажытнагрэцкай калоніяй.
Поўную гутарку слухайце ў далучаным аўдыёфайле:
Беларускае Радыё Рацыя