Паліне Шарэндзе-Панасюк не даходзяць лісты ў СІЗА



Пра гэта паведаміў муж грамадскай актывісткі Андрэй Шарэнда:

– Паліна ўжо месяц знаходзіцца ў СІЗА №7 горада Берасця па фальшывай крымінальнай справе. За гэты месяц ад яе не прыйшло ніводнага ліста. Я ведаю са слоў адваката, што яна адсылала мінімум пяць лістоў за гэты час. Таксама не даходзяць мае лісты. З пяці лістоў, якія я адпраўляў, да яе дайшоў толькі першы, які я выслаў яшчэ да таго, як ёй былі прад’яўлены абвінавачанні. Фактычна Паліна знаходзіцца ў інфармацыйным вакууме. 

„Ад іншых людзей, да Паліны часам даходзяць лісты. Што праўда з прыкладна 50-ці такіх, да адрасата даходзяць толькі адзінкі. Уважаю гэта за палітычны ціск на яе”, – падсумаваў ён.

Беларускае Радыё Рацыя