Паліне Шарэндзе-Панасюк выставілі абвінавачанне



Паліне Шарэндзе-Панасюк выставілі абвінавачанне.

Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале «Берасцейская Вясна». Берасцейку, якая ўжо больш за 4 месяцы знаходзіцца ў СІЗА № 7, вінавацяць у абразе прэзідэнта, абразе прадстаўніка ўлады ды гвалце або пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні міліцыянта.

«Пакуль добрых навінаў ад Паліны няма. Выявілася, што яна зноў змешчаная ў карцар – у чарговы раз яе туды накіравалі на 10 сутак. Таксама Паліна пастаўлена на прафілактычны ўлік, як асоба, схільная да экстрэмізму. Паколькі Паліна не супрацоўнічае са следствам і адміністрацыяй СІЗА, на яе аказваецца псіхалагічны і фізічны ціск,  існуе непасрэдная пагроза здароўю і жыццю жонкі. Хачу звярнуцца да грамадскасці з тым, што ў СІЗА №7 катуюць вязняў. Аб гэтым ужо заяўляла сама Паліна, і ёй за гэта помсцяць», – сказаў у размове з «Белсатам» муж Паліны Андрэй Шарэнда.

Нагадаем, што на Андрэя таксама пачалі крымінальную справу нібыта за абразу прэзідэнта.

Беларускае Радыё Рацыя