Паліну Шарэнда-Панасюк асудзілі на два гады калоніі
Паліну Шарэнда-Панасюк асудзілі на два гады калоніі.
У Берасці вынеслі прысуд грамадскай актывістцы Паліне Шарэнда-Панасюк. Яна была затрыманая трэцяга студзеня. Сілавікі выламалі дзверы ў яе кватэры, правялі агляд, канфіскавалі шэраг рэчаў, а Паліну затрымалі і ў кайданках адвезлі ў ІЧУ. Пазней яе перавялі ў СІЗА. На Паліну завялі аж тры крымінальныя справы, у тым ліку за “абразу прэзідэнта”. Яе муж Андрэй Шарэнда адседзеў больш за 60 сутак, цяпер ён пад хатнім арыштам, на яго таксама пачалі дзве крымінальныя справы.
Судзіў Паліну суддзя Яўген Брэган, пракурор – Павел Крупеніч. Раней абодва працавалі ў Баранавічах, а цяпер бяруць актыўны ўдзел і выконваюць галоўныя ролі ў палітычных працэсах у Берасці.
Беларускае Радыё Рацыя